Мір
10–11 чэрвеня ў Міры (Карэліцкі раён) пройдзе IV беларускi фэстываль мастацтваў «Мiрскi замак – 2006». Адбудзецца канцэрт старадаўняй музыкi «Музычныя скарбы Гарадзенскага краю». Пройдзе выстава мастакоў Гара-дзеншчыны, рыцарскi турнiр. Нацыянальны канцэртны аркестарпрэзэнтуе новы праект – «Дыялёг супрацьлегласьцяў: джаз – харавая клясыка».
Наваградак
1–3 ліпеня ў Наваградку адбудзецца ІV Фэст сярэднявечнай культуры «Наваградзкі замак – 2006». Арганізуе фэстываль Наваградзкі райвыканкам. Мае адбыцца рыцарскі турнір, на які традыцыйна зьбіраецца рыцарства зь Беларусі ды суседніх краінаў, а таксама выступы айчынных ды замежных гуртоў, што выконваюць старадаўнюю музыку.
Ліда
1 ліпеня ў Лідзе адбудзецца сьвята піва. У праграме – конкурсы, дзіцячыя атракцыёны, выступы зорак беларускай эстрады. Лідзкі бровар прапануе ўвесь асартымэнт сваёй прадукцыі. Аматары піва змогуць пачаставацца ўсімі гатункамі лідзкага бурштынавага напою, сярод якіх будзе й менаванае ў народзе «Зоськай» нефільтраванае піва.
26–27 жніўня пройдзе штогадовы фэстываль «Замак Гедыміна». Удзел прымаюць рыцарскія клюбы зь Беларусі, Польшчы, Літвы і Расеі.
Выпраўляцца ў Мір, Наваградак і Ліду можна з Цэнтральнага аўтавакзалу ў Менску, адкуль у гэтым кірунку штодзень ходзяць аўтобусы і маршруткі.
СП