Эпідэміёлагі абследуюць гарадскія зоны адпачынку і ўжо выявілі кляшчоў на некаторых тэрыторыях. Насякомых выявілі ў лясным масіве ў межах Цнянскага вадасховішча, у парку Дружбы народаў, некаторых іншых месцах, паведамляюць Мінск-навіны.

«У апошнія гады адзначаюцца ранняя вясна і, як следства, ранняя актывізацыя кляшчоў, якія пачынаюць «прачынацца», калі дзённыя тэмпературы паднімаюцца вышэй +5 ºС. Як правіла, напады адбываюцца за межамі горада, пры выездзе на прыроду: у лясных масівах, лесапалосах, на тэрыторыях з густой расліннасцю», — адзначылі ў гарадской санэпідслужбе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0