Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Расіі Святлана Пятрэнка заявіла, што СК пачаў праверку ў дачыненні да літоўскіх суддзяў пасля вынясення імі прысуду былому міністру абароны СССР Дзмітрыю Язаву за падзеі 1991 года.

«Следчы камітэт Расіі пачаў працэсуальную праверку ў дачыненні да суддзяў літоўскага суда, якія вынеслі неправасудны вырак у дачыненні да Язава», — цытуе РИА Новости словы Пятрэнка.

Віленскі акруговы суд завочна прысудзіў былога міністра абароны СССР Дзмітрыя Язава да 10 гадоў пазбаўлення волі па справе аб падзеях 13 студзеня 1991 года.

Язаў прызнаны вінаватым у ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасьці.

Дзмітрыю Язаву — 94 гады. Міністрам абароны СССР быў у 1987—1991 гг, быў членам ГКЧП.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0