У адным з інтэрв'ю другі сакратар ЦК КПБ Георгій Атаманаў выказаў сваё меркаванне наконт будаўніцтва саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

У Атаманава спыталі, якія асаблівасці беларускага дзяржаўнага ладу, грамадскага ўкладу, культурнага жыцця інтэграцыя не закране? На што ён адказаў:

— На першае месца паўстае пытанне самакіравання, чаму ў нас лаюць усіх і ўся, але за смецце ў пад'ездзе ніхто не адказвае? На вуліцах аналагічная сітуацыя. Чалавек павінен быць культурным, у нас павінны захавацца нашы беларускія традыцыі, якія мы выпрацоўвалі стагоддзямі — гэта і стаўленне да жанчыны, да маці, да дзяцей. Гэтага нельга ламаць.

У ходзе Саюзнага будаўніцтва трэба вярнуцца да гэтых традыцый паважлівага стаўлення да любога народа, які пражывае на нашай тэрыторыі, але ні ў якім разе, каб меншасць у выглядзе геяў і іх парадаў нам не дыктавала свае ўмовы.

Фота: comparty.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0