Сёння раніцай, у 10.28, у Петрыкаўскім раёне ў меліярацыйны канал трапіў легкавік. На дапамогу выязджалі ратавальнікі, паведамляе МНС.
Fiat Brava з'ехаў у канал глыбінёй паўтара метра і перакуліўся. За рулём легкавіка быў 67-гадовы пенсіянер. Яго заціснула, і выбрацца самастойна ў яго не было ніякіх шанцаў. На шчасце, ратавальнікі паспелі своечасова. Яны вызвалілі кіроўцу і перадалі ў рукі медыкаў. Мужчына шпіталізаваны.
0
0
0
0
0
0