У Гомелі навучэнец страляў з пнеўматычнага пісталета ў сценах аўтамеханічнага каледжа. Гэта адбылося яшчэ ў лютым, аднак інфармацыя пра здарэнне паступіла аператыўнікам толькі ў сакавіку, паведамляе МУС. Высветлілася, што 18-гадовы навучэнец каледжа купіў пнеўматычны пісталет у свайго знаёмага.
У навучальным корпусе ён абстраляў вокны, падлогу і стэнд з фотаздымкамі выкладчыкаў. Пацярпелых няма.
Вядома, што юнак пастаянна канфліктуе з навучэнцамі і выкладчыкамі, спрабуе паказаць сваю непавагу і перавагу над імі. Цяпер падазраваны знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па ч.1 арт.339 КК (хуліганства).
0
0
0
0
0
0