BISS падрыхтаваў дэталізаваны агляд міжнародных рэйтынгаў. У звязку з набліжэннем дзвюх выбарчых кампаній гэты агляд можа стаць для палітычных актараў важнай сістэмай каардынат у ходзе распрацоўкі сваіх праграм і фармавання сваёй стратэгіі.
І. Пяць рэчаў, у якіх мы — адны з найлепшых
- Палітычная трансфармацыя: Цягам 2016 — 2018 гадоў у Беларусі адбыўся самы вялікі пасярод усіх краін постсавецкай Еўразіі прагрэс у плане палітычнай трансфармацыі
- Попыт на дэмакратыю: У плане прымання дэмакратыі-як-ідэі Беларусь апераджае Польшчу, Харватыю і Чарнагорыю і знаходзіцца прыблізна на тым жа ўзроўні, што Францыя.
- Устаноўка на супольнае дабро: Беларусь пераўзыходзіць Фінляндыю, Італію і амаль усе паўднёваеўрапейскія краіны па паказніку ўстаноўкі на супольнае дабро
- Унутрыдзяржаўная аўтаномія: Беларусь пераўзыходзіць Швейцарыю і Вялікабрытанію па паказчыку «унутрыдзяржаўнай аўтаноміі»
- Жанчыны ў трэцім сектары: У плане ўдзелу жанчын у арганізацыі грамадзянскай супольнасці (АГС) сітуацыя ў Беларусі лепшая, чым у Польшчы і прыблізна такая ж, што ў Швецыі. Але… горшая, чым у Беніне або Манголіі.
ІІ. Пяць рэчаў, у якіх мы — сярод найгоршых
- Дэлібэратыўны працэс: У Беларусі самы горшы з усіх краін Еўропы паказнік дэлібэратыўнай культуры. Нас апераджаюць таксама такія краіны, як В'етнам, Расея і Кітай
- Стратэгічныя кампетэнцыі элітаў: У аспекце стратэгічнай прыярытэтызацыі Беларусь адстае нават ад Таджыкістана, В'етнама і Замбіі
- Акадэмічная свабода і культурная экспрэсія: У плане акадэмічнай свабоды і культурнай экспрэсіі Беларусь крыху апераджае Расею і Казахстан, але адстае ад В'етнама, Афганістана і большасці афрыканскіх краін
- Будаванне кансенсусу: Беларусы не ўмеюць будаваць кансенсус паміж сабой. У гэтым плане мы знаходзімся на 102 месцы сярод краін, што развіваюцца, і адстаем ад такіх краін, як Азербайджан, Афганістан, Расея, В'етнам і Куба
- Інавацыйнасць у прыняцці рашэнняў: У плане інавацыйнасці і гнуткасці ў прыняцці рашэнняў Беларусь знаходзіцца ў той самай групе, што Азербайджан і Таджыкістан і адстае ад Расеі, Турэччыны, Руанды, В'етнама.
Чытаць увесь тэкст у PDF.
0
0
0
0
0
0