Пры крушэнні авіялайнера ў Эфіопіі, па папярэдніх дадзеных, загінулі 19 супрацоўнікаў розных падраздзяленняў ААН. Пра гэта гаворыцца ў заяве гендырэктара міжнароднай арганізацыі па міграцыі (IАM) Антоніа Вітарына.

Паводле дадзеных, прыведзеных ў заяве, у катастрофе загінулі супрацоўнікі прынамсі пяці розных падраздзяленняў ААН і звязаных з ёй арганізацый. У іх ліку — Сусветная харчовая праграма, Агенцтва ААН па справах бежанцаў (УВКБ), Міжнародны саюз электрасувязі (МСЭ), Праграма ААН па навакольным асяроддзі (ЮНЭП), Сусветны банк і некалькі іншых. Сярод загінулых ёсць і адзін супрацоўнік IАM - грамадзянка Германіі Ан-Катрын Фейгл, якая накіроўвалася на навучальны курс у Найробі.

У сувязі з трагедыяй у панядзелак ААН і афіляваныя з арганізацыяй структуры прыспусцяць сцягі у знак жалобы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0