Аўстралійскі акцёр кітайскага паходжання Говард Экс, які грае паўночнакарэйскага лідара Кім Чэн Ына, прыбыў у Ханой напярэдадні другога саміта ЗША і КНДР. Пра гэта Экс заявіў парталу VN Express.
Ён не стаў раскрываць сваіх планаў, але паабяцаў, што яго з'яўленне на публіцы будзе яркім і нечаканым.
Сам Говард Экс называе свайго персанажа «Кім Чэн Ым». У чэрвені мінулага года Говард таксама прысутнічаў у Сінгапуры, калі адбыўся першы саміт ЗША—КНДР.
Ён распавёў, што мытня надглядала яго багаж і пыталася пра яго палітычныя погляды на працягу двух гадзін.
0
0
0
0
0
0