Сёння ў Гомелі на Хмяльніцкага адбылася нестандартная аварыя: тралейбус выехаў на тратуар і ўрэзаўся ў плот жылога дома.
Аварыя адбылася недалёка ад прыпынку «Катоўскага».
Як паведамляе газета «Гомельская правда», тралейбус падрэзаў легкавік. Каб унікнуць сутыкнення, кіроўца тралейбуса выехаў на тратуар і спыніўся за некалькі сантыметраў ад хаты.
Паводле папярэдніх даных, у ДТЗ ніхто не пацярпеў.
0
0
0
0
0
0