Чорны леапард, які лічыцца адным з самых рэдкіх відаў пантэры, быў заўважаны 35-гадовым брытанскім фатографам дзікай прыроды Уілам Берардам-Лукасам (Will Burrard-Lucas) у Кеніі, паведамляе National Geographic.
Да гэтага існавала толькі адна, зробленая ў Афрыцы, фатаграфія пантэры гэтага віду з 1909 года. Яе зрабілі ў Эфіопіі, і яна цяпер захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага музея натуральнай гісторыі ў Вашынгтоне.
Цёмныя асобіны леапарда з'яўляюцца дзякуючы меланізму — генетычнай мутацыі, якая змяняе афарбоўку жывёл.
0
0
0
0
0
0