У Мінску на месцы злачынства пры атрыманні хабару затрымалі генеральнага дырэктара завода «Аптрон», паведамляе міліцыя.

Хабар склаў 23 100 даляраў ЗША. Гэта толькі пятая частка сумы, якую патрабаваў кіраўнік.

Затрыманы атрымаў грошы ад прадстаўніка камерцыйнай арганізацыі, каб той змог набыць нерухомасць завода. Таксама былі дадзены ўказанні падначаленым работнікам завода, каб яны вызвалілі камерсанта ад выплаты НДС у памеры 380 тысяч рублёў.

Дырэктару завода пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0