Пасля абеду 13 лютага суд працягнуў допыт сведак пра справе Марыны Золатавай, да трыбуны падышоў старшыня «Белтэлерадыёкампаніі» Іван Эйсмант, піша Tut.by

Падчас допыту Іван Эйсмант не раз паўтарае, што інфармацыя ў БелТА дакладная і правераная, і «каштуе грошай». Пра «справе БелТА» Эйсмант даведаўся са СМІ.

— Значна пазней быў выкліканы на допыт у СК і даведаўся, што пароль «Белтэлерадыёкампаніі» быў выкарыстаны супрацоўніцай tut.by, не памятаю яе прозвішча, — распавядае сведка.

Тут трэба адзначыць, што ў «справе БелТА» не было фігуранта — супрацоўніка Tut.by, які б карыстаўся паролем «Белтэлерадыёкампаніі».

Па словах Эйсманта, у «Белтэлерадыёкампаніі» была платная падпіска на БелТА, у асноўным ёю карысталася навінавая служба. Сярод пераваг такой падпіскі ён называе магчымасць сачыць за важным і актуальным у рэжыме стэнаграмы.

— Калі мы адздымалі і з'ехалі, то яны (журналісты БЕЛТА) працуюць да канца. У іх знаходзіш інфармацыю, якую ты не чуў, — заявіў ён.

Паводле слоў Івана Эйсманта, розніца паміж з'яўленнем навіны ў платнай падпісцы і на сайце складае 10-15 хвілін.

— Тут усё ў адным месцы, усё самае цікавае, - дадае сведка.

На яго думку, калі навіна з закрытай падпіскі з'явілася раней, чым на сайце, не трэба «вялікага розуму», каб зразумець, хто ўзяў.

— У нас таксама ёсць сайт, нават 10 хвілін важныя, і гэта пацвердзіць любы журналіст. (…) Калі ты зарабляеш на гэтым грошы, то табе важна выдаць яе першым, — распавядае Іван Эйсмант. — Потым ты з гэтымі лічбамі ідзеш да рэкламадаўцаў, іх цікавяць рэйтынгі. (…) Усе хочуць даказаць, што нас шмат глядзяць, нас шмат чытаюць.

Сведка яшчэ раз паўтарае, што 10 хвілін гэта велізарная перавага і каштуе грошай.

Пра наступствы аднаго заходу Эйсмант каментуе так:

— Для нас любы збой надзвычайнае здарэнне. Не сказаць, каб мы спыніліся.

Супрацоўніца БелТА ў судзе заявіла, што выдавала паролі без дамовы па просьбе кіраўніцтва

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?