Прарасійскі мэр Рыгі Ніл Ушакоў выстаяў у ініцыяваным апазіцыяй галасаванні за яго адстаўку на пазачарговым пасяджэнні Рыжскай думы, піша Delfi. Супраць адстаўкі Ушакова прагаласавалі 33 дэпутаты Рыжскай думы, за — 20 дэпутатаў.

Падчас пасяджэння дэпутаты апазіцыі абвінавачвалі Ушакова ў карупцыі на муніцыпальным прадпрыемстве Rīgas Satiksme, а таксама ў няздольнасці зменшыць чэргі ў дзіцячыя сады і эфектыўна ўтрымліваць вуліцы.

30 студзеня работнікі бюро па прадухіленні і барацьбе з карупцыяй правялі ператрусы ў кабінеце Ніла Ушакова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0