Суд Рыжскага раёна ў Юрмале аштрафаваў на 20 еўра мужчыну, які на дзяржаўнае свята Латвіі 18 лістапада размахваў сцягам з сярпом і молатам, паведамляе Delfi.
Дом мужчыны знаходзіўся побач са сцэнай, на якой праходзілі святочныя мерапрыемствы ў гонар абвяшчэння незалежнасці Латвіі.
У момант здзяйснення правапарушэння мужчына быў п'яным.
Калі паліцыя пазваніла яму ў дзверы, ён спачатку не адчыніў, а пры паўторным візіце ў грубай форме патлумачыў, што яму ўсё роўна, што думаюць пра яго дзеянні іншыя і калі захоча размахваць сцягам СССР, то будзе размахваць.
На тэрыторыі Латвіі забароненая сімволіка СССР і нацысцкай Германіі.
0
0
0
0
0
0