Расійскі вытворца выпусціў настольную гульню «Нашы ў Солсберы», у якой гульцам прапануюць наведаць тыя ж еўрапейскія гарады, якія наведалі агенты ГРУ, абвінавачаныя ў здзяйсненні атакі ў Солсберы, паведамляе The Guardian.
Фінішным пунктам у гульні з'яўляецца горад Солсберы з малюнкам гарадскога сабора і дзвюх фігур у ахоўных касцюмах.
У адным рагу настольнай дошкі размясцілі балончык з зялёным чэрапам і скрыжаванымі косткамі.
На іншым розе намалявалі дзве фігуры, якія нагадваюць Анатоля Чапігу і Аляксандра Мішкіна.
0
0
0
0
0
0