Вядомы дызайнер Аляксандр Чабатароў стварыў напаўжартаўлівы лагатып да святкавання Дня Волі — 2019. У якасці сімвала святкавання 101-годдзя БНР мастак прапанаваў яйка. Чаму?

«Гэта звязана з флэш-мобам пра яйка ў інстаграме, які набраў амаль 45 мільёнаў лайкаў, аб'яднаўшы велізарную колькасць людзей. Таксама гэты сімвал яйка-птушкі кажа аб зараджэнні новага жыцця і адлюстроўвае той самы Дзень Волі», — расказаў нам Аляксандр Чабатароў.

4 студзеня ў інстаграм-акаўнце world_record_egg з’явіўся здымак яйка з заклікам сабраць максімальную колькасць лайкаў за гісторыю. Ідэя рэалізавалася і цяпер у гэтага фота ўжо звыш 45 мільёнаў «падабаек».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?