Беларуска Аляксандра Сасновіч выйшла ў 1/16 фіналу Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе (Australian Open).
Сёння раніцай у матчы 2 раўнду яна перамагла эстонку Анет Контавейт 6:3, 6:3.
У 1/16 Аляксандра згуляе з расіянкай Анастасіяй Паўлючэнкавай.
Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка гуляе ў другім раўндзе з брытанкай Кэці Болтэр. Матч пачаўся.
Пераможца гульні сустрэнецца ў 1/16 з амерыканкай Амандай Анісімавай.
Вера Лапко і Вікторыя Азаранка прайгралі ў першым раўндзе і пакінулі індывідуальны разрад
0
0
0
0
0
0