Фота Радыё Свабода
Чэмпіён свету па футболе 1986 года Дыега Марадона быў шпіталізаваны 12 студзеня ў адну з клінік у Буэнас-Айрэсе для планавай аперацыі з-за ўнутранага крывацёку. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцу, блізкую да былога футбалісту.
«Гэта крывацёк з-за грыжы, нічога складанага. Ён спадзяецца справіцца з некаторымі з нязручнасцяў, якія ён звычайна адчувае», - заявіў суразмоўца агенцтва.
Праз некалькі гадзін агент Марадоны Маціяс Морлі напісаў у Twitter, што аперацыя прайшла паспяхова, былы футбаліст аднаўляецца пасля яе і чакае, калі зможа вярнуцца да працы.
Марадона ўзначальвае мексіканскі клуб «Дарадас», у маі стала вядома, ён стаў старшынёй праўлення брэсцкага «Дынама», у ліпені Марадона прыляцеў на два дні ў Брэст, паўдзельнічаў у трэніроўцы, наведаў матч клуба, пагутарыў з футбалістамі ібольш у Беларусі не з'яўляўся.