Прессбол
Мінскае «Дынама» рассталася з галоўным трэнерам Сяргеем Гурэнкам. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў сталічным клубе.
Гурэнка ўзначаліў «Дынама» ў маі 2017 года. Пад яго кіраўніцтвам каманда набрала роўную колькасць ачкоў з БАТЭ ў чэмпіянаце-2017, але з-за паражэнняў у асабістых сустрэчах заняла другое месца. У наступным сезоне мінчукі фінішавалі трэцімі.
Першую трэніроўку «Дынама» правядзе кіраўнік дубля Арцём Чалядзінскі. Пры гэтым клуб цікавіцца расійскімі спецыялістамі Андрэем Ціханавым і Андрэем Каракам.
Гурэнка быў 32-м трэнерам «Дынама» з таго часу, як клуб узначаліў Юрый Чыж.
0
0
0
0
0
0