Паняцце «духоўнае адраджэнне» з'яўляецца для беларускага народа не проста прыгожай метафарай, а гімнам яго лёсу. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўручэння прэміі «За духоўнае адраджэнне», паведамляе БелТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на долю беларускай зямлі выпала шмат выпрабаванняў, але яна заўсёды адраджалася і пачынала квітнець яшчэ больш.

«І мы ганарымся сваёй гісторыяй і зямлёй — радзімай знакамітых людзей, нашых з вамі суайчыннікаў. Ведаем свае карані, шануем традыцыі. Лёгка прымаем усё новае — галоўнае, каб яно не супярэчыла нашым законам і каштоўнасцям, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Ва ўмовах, калі свет губляе духоўныя арыенціры, імкнемся захаваць унутраную чысціню «.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0