Спартыўны дырэктар «Баварыі» Хасан Саліхаміджыч заявіў, што клуб падпісаў кантракт з абаронцам «Штутгарта» і зборнай Францыі Бенжаменам Паварам. 22-гадовы футбаліст далучыцца да новай каманды 1 ліпеня 2019 года. Пагадненне разлічана на пяць гадоў, паведамляе афіцыйны твітар «Баварыі».
Паводле інфармацыі ESPN, мюнхенскі клуб заплаціць за Павара € 35 млн. «Баварыя» была зацікаўлена ў пераходзе француза падчас зімовага трансфернага акна, але «Штутгарт» адмовіўся адпусціць гульца раней за канец сезона.
Павар вызначыўся ў матчы 1/8 фіналу ЧС-2018 супраць Аргенціны (4:3), слаўшы мяч у вароты на 57-й хвіліне далёкім ударам знешнім бокам ступні.
0
0
0
0
0
0