Абхіст Ветчачыва, фота AP

Лідэр апазіцыйнай Дэмакратычнай партыі Тайланда Абхіст Ветчачыва ў панядзелак абраны новым прэм’ер‑міністрам краіны.

На спецыяльным пасяджэнні парламента за яго кандыдатуру прагаласавалі 235 дэпутатаў.

Былы кіраўнік паліцыі краіны Прача Памнок, які таксама прэтэндаваў на пасаду кіраўніка ўраду атрымаў 198 галасоў.

Абхіст Ветчачыва стане ўжо пятым прэм’ерам Тайланда за апошнія два гады.

Яго папярэднік Самчай Вангсават быў вымушаны падаць у адстаўку пасля таго, як суд прызнаў партыю, якую ён ачольвае, вінаватай у подкупе выбарцаў. Вангсавату таксама забаронена займацца палітыкай.

Тайланд апынуўся ў палітычным хаасе ў выніку акцый пратэсту, якія арганізавала апазіцыя з мэтай скінуць урад. Актывісты апазіцыі блакавалі два аэрапорты Бангкока, у выніку чаго каля 300 тыс. чалавек не змаглі своечасова вылецець са сталіцы Тайланда.

Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0