Вялікія выходныя, і беларусы масава паехалі за мяжу. Чэргі былі на беларуска-літоўскіх пагранпераходах, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.

Так па стане на 18:00 на памежным пераходзе «Катлоўка» было больш за 90 легкавікоў, у Каменным Логу — больш за 60, у Лошы — 60.

Больш за 60 легкавікоў стаяла на мяжы з Латвіяй ва Урбанах.

Пасля 20:00 чэргі стала заўважна меншыя. У Катлоўцы стаялі больш за 30 аўто, у Каменным Логу чэргаў не было.

На мяжы з Польшчай чэргаў няма. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0