Міліцыя Мінскага раёна і пошукава-выратавальны атрад «Анёл» шукаюць 81-гадовую Зінаіду Бадун. Жанчына 22 сьнежня каля 16.00 знікла на рынку горада Заслаўе, піша mlyn.by.
Адміністратар ПСО «Анёл» Юлія Коўган распавяла, што жанчына жыве ў Заслаўі на вуліцы Савецкай. Устаноўлена, што 22 снежня ў 16.00 яна была на рынку, адкуль пайшла ў невядомым кірунку.
Як мяркуецца, у гэты ж дзень каля 19.00 пенсіянерку бачылі ў горадзе каля будынка паштовага аддзялення. На дадзены момант яе месцазнаходжанне невядома.
0
0
0
0
0
0