Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў закон аб прадастаўленні ветэранскіх ільгот воінам Украінскай паўстанцкай арміі. Дакумент вярнуўся ў Вярхоўную раду з подпісам прэзідэнта 22 снежня.
Цяпер статус ветэрана і адпаведныя льготы будуць мець не толькі воіны УПА, якія змагаліся з нямецкімі войскамі, але і тыя, хто ўдзельнічаў «ва ўсіх формах ўзброенай барацьбы за незалежнасць Украіны ў XX стагоддзі». Згодна з тлумачальнай запіскай, па стане на май на Украіне жыў 1201 ветэран УПА.
Закон уступіць у сілу праз тры месяцы пасля апублікавання.
0
0
0
0
0
0