Кіраўніцтва Чарнагорыі будзе дамагацца незалежнасці чарнагорскай царквы ад Сербскай праваслаўнай царквы (СПЦ), заявіў прэзідэнт рэспублікі Міла Джуканавіч.

«Сербская праваслаўная царква вельмі настойліва падрывае чарнагорскую незалежнасць. Я лічу, што неабходна працягнуць працу па аднаўленні аўтакефальнай Чарнагорскай праваслаўнай царквы, і дзяржава будзе займацца гэтым і несці за гэта адказнасць», — сказаў Джуканавіч.

Пераважная большасць праваслаўных вернікаў Чарнагорыі з'яўляюцца вернікамі СПЦ - мітраполіі Чарнагорска-Прыморскай, епархіі Будымлянска-Нікшыцкай і епархіі Герцагавінска-Захумскай.

На чале непрызнанай Чарнагорскай праваслаўнай царквы стаіць пазбаўлены раней сана ў СПЦ патрыярх Міраш Дэдэіч. Яго паслядоўнікам належаць некалькі прыходаў у цэнтральнай частцы краіны. Чарнагорская царква абвясціла незалежнасць у 1993 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0