Амерыканская служба паветраных маршалаў пачне перасаджваць сваіх агентаў бліжэй да хваставой часткі самалёта, каб лепш бачыць іншых пасажыраў, распавялі ABC крыніцы, знаёмыя з планамі Адміністрацыі транспартнай бяспекі. Новы рэгламент, як сцвярджаецца, уступіць у сілу з 28 снежня.

Да гэтага часу маршалы займалі месцы бліжэй да насавой часткі, бо іх асноўнай задачай было прадухіліць захоп кабіны пілотаў. Новая рассадка павінна дапамагчы ў назіранні за пасажырамі, каб прадухіліць магчымы тэракт.

Прадстаўніца адміністрацыі Джэні Берк сказала тэлеканалу, што ведамства «працягвае аптымізаваць работу па бяспецы», адмовіўшыся пацвердзіць новую схему рассаджвання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0