27 краін-членаў ААН, сярод якіх Беларусь, Расія, Арменія і Сербія, прагаласавалі супраць новай «крымскай» рэзалюцыі Генеральнай асамблеі ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Крыме.
У прыватнасці, супраць прыняцця дакумента прагаласавалі Беларусь, Балівія, Бурундзі, Венесуэла, Арменія, Эрытрэя, Зімбабвэ, Індыя, Іран, Камбоджа, Кітай, Каморскія Астравы, Куба, КНДР, Казахстан, Кыргызстан, М'янма, Нікарагуа, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, Расія, Сербія Судан, Сірыя, Таджыкістан, Уганда, Узбекістан і Чад.
70 краін устрымаліся ад галасавання.
У параўнанні з галасаваннем за «крымскую» рэзалюцыю аналагічнага зместу мінулага года адбыліся невялікія змены. У мінулым годзе дакумент падтрымалі 65 дзяржаў, супраць выступілі 26.
0
0
0
0
0
0