«Гэта не толькі пытанне таго, што адбываецца ўнутры ЗША. Кітай з'яўляецца пагрозай з пункту гледжання бяспекі эканомікі, з гледзішча ваенных адносін і на глабальным узроўні. Дастаткова зірнуць на стратэгічную мэту Кітая, а менавіта — стаць глабальнай звышдзяржавай у геапалітычным, ваенным і эканамічным сэнсах. Яны выкарыстоўваюць усе даступныя метады для дасягнення гэтай мэты. Гэта глабальная праблема, а не толькі праблема ЗША», — лічыць Іваніна.

Пагроза, якую ўяўляе для ЗША Расія, «драбнее ў параўнанні з пагрозай з боку Кітая».

«Мы даем штогод гранты для каля 350 000 кітайскіх студэнтаў. Гэта выдатная магчымасць для кітайскіх спецслужбаў выкарыстоўваць гэтых студэнтаў для выкрадання тэхналогій і распрацовак», — адзначыў ён, дадаўшы, што такая ж пагроза назіраецца ў Вялікабрытаніі і іншых краінах.

Кітайскія шпіёны дзейнічаюць, у прыватнасці, у амерыканскіх універсітэтах і на прадпрыемствах стратэгічнага значэння, дадаў ён.

Іваніна таксама папярэдзіў кампаніі, якія вырашаюць весці бізнэс у Кітаі пра тое, што іх звесткі становяцца даступнымі ўраду краіны.

За апошнія месяцы Мінюст ЗША прад'явіў абвінавачванні ў адрас 20 юрыдычных і фізічных асоб з Кітая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0