Фота Волі Афіцэравай
Паводле папярэдняга прагнозу, наступныя дзве ночы будуць вельмі халодныя.
Калі сёння раніцай у Мінску было каля нуля, то да вечара падмарозіць, а ў ночы на 25 і 26 снежня слупок тэрмометра можа апусціцца да мінус 14 градусаў.
Днём 24 снежня будзе мінус 4 — мінус, да каляднага вечара пахаладае да мінус 10, а ноч на 26 снежня наогул будзе досыць халоднай: да мінус 14.
Аднак ужо 26 снежня днём будзе каля 0.
Раней казалі, калі каталіцкія Каляды трашчаць (марозна), то праваслаўныя блішчаць (адліга і дождж), або наадварот.
Некалькі год запар каляды 25 снежня былі не толькі безмарозныя, але нават часам бясснежныя, а вось пад праваслаўнае Раство істотна халадала. У 2017 г. 7 студзеня ў Мінску было мінус 20.
0
0
0
0
0
0