Над яго зместам працавалі 11 студэнтаў гістарычнага факультэта ўніверсітэта. На працягу некалькіх месяцаў яны вывучалі архіўныя матэрыялы Музея БДУ. Каштоўнай крыніцай інфармацыі для іх стала таксама кніга «Універсітэтазнаўства» прафесара Алега Яноўскага.

Унікальнасць праекта заключаецца ў камбінацыі традыцыйнага экскурсійнага фармату з ігравымі элементамі квэста. Спачатку гасцям БДУ ў храналагічнай паслядоўнасці раскажуць пра жыццё і дзейнасць выбітных асоб, помнікі і бюсты якім устаноўлены на тэрыторыі дворыку. Наведвальнікі даведваюцца пра гісторыю карпусоў ВНУ ў даваенныя і пасляваенныя гады. Асаблівая ўвага будзе нададзена тэме станаўлення БДУ ў перыяд з 1918 па 1939 гады. А затым экскурсантам трэба будзе вырашыць шэраг галаваломак, звязаных з гісторыяй БДУ і біяграфіяй выбітных асветнікаў. Праводзіць экскурсіі даверана студэнтам-валанцёрам, сябрам «Клуба экскурсаводаў БДУ «IN VIA». Такая практыка дапаможа ім у далейшым пры атэстацыі гідамі і экскурсаводамі.

Наведаць экскурсію можна бясплатна, папярэдне патэлефанаваўшы на кафедру этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?