Фота з асабістага архіва Ірыны Рыбнікавай

Фота з асабістага архіва Ірыны Рыбнікавай

У Брацку загінула 15-гадовая чэмпіёнка Расіі па панкраціёне Ірына Рыбнікава. Як паведамляе телеграм-канал Mash, Ірыну знайшлі ў ваннай у яе кватэры.

Паводле асноўнай версіі, дзяўчына паставіла смартфон зараджацца і выпусціла яго ў ваду. Следчы камітэт Расіі пацвердзіў, што смерць наступіла з-за электратраўмы.

Ірына перамагла на першынстве Расіі два месяцы таму, у далейшым яна павінна была дэбютаваць у складзе зборнай.

Панкраціён — адроджаны старажытны алімпійскі від адзінаборстваў. Слова «панкраціён» паходзіць ад назвы баявога мастацтва, упершыню ўключанага ў спаборніцтвы антычных Алімпійскіх гульняў. Падчас змагання спартсменам можна ўжываць амаль усе прыёмы ўсіх вядомых відаў адзінаборстваў — вольнай барацьбы, грэка-рымскай барацьбы, самба, каратэ, бокса і інш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0