Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін публічна паспрачаліся пра цэны на энерганосьбіты на адкрыцці пасяджэння Найвышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Санкт-Пецярбургу.

фота Kremlin.ru

фота Kremlin.ru

Пуцін звярнуў увагу, што цана на газ для Беларусі складае 129 даляраў (будзе — 127), а для Германіі — 250 даляраў.

Пуцін: Ужо сёння нашы партнёры маюць дастатковыя перавагі. Я ўзгадаў Германію не проста так. Для Беларусі і не павінна быць 250 даляраў за газ. Але калі б Беларусь не мела перавагаў, звязаных з інтэграцыяй, было б не 127 даляраў і не 129, а 200. Вось у чым розніца. Але…

Лукашэнка: Уладзімір Уладзіміравіч, гэта няправільныя ў вас разлікі. Мы маем горшыя ўмовы за Германію. Я ўжо пра гэта неаднаразова казаў. Быццам ваявалі супраць Германіі разам, а нашы людзі, якія яшчэ не памерлі пасля вайны, маюць такую сітуацыю. Яны [Германія] маюць 200 даляраў, а мы 130, таму што туды яшчэ 3000 кіламетраў пампаваць трэба.

Пуцін: Да-а-а…

Лукашэнка: Таму ў іх і цана такая. Вось.

Пуцін: Але калі б была рынкавая для Беларусі, не было б 127 ці 129 для Беларусі, а было б пад 200. Вось у чым уся справа. Але давайце пасля падыскутуем у закрытым рэжыме.

Лукашэнка: Добра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0