Фота з фэйсбука Эвелін Ільвес. Яна на фота трэцяя злева

Фота з фэйсбука Эвелін Ільвес. Яна на фота трэцяя злева

Эвелін Ільвес, былая жонка таксама былога прэзідэнта Эстоніі Хендрыка Ільвеса, не баіцца ні холаду, ні снегу. Яна сабрала сваіх сябровак і зладзіла лістападаўскія купанні з фотасесіяй на балоце Мукры, піша Postimees.

«Дзіўная субота: купанне ў балотнай бездані, блінцы на пліце з дровамі, жаночыя гісторыі на хутарской кухні і на паліцы ў лазні. Дзякуй, дзяўчаты, Сійм, хутар Суйке-Яакобі, балота Мукры і поўнае зорак неба ў поўню!» — падпісала фатаграфіі ў Facebook Эвелін Ільвес.

Эвелін Інт-Ламбат была замужам за Тоомасам Хендрыкам Ільвесам з 2004 па 2015 год. У іх ёсць дачка Кадры Кейу. У студзені 2016 года Хендрык Ільвес ажаніўся з Евай Купцэ.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0