Сёння, падчас чарговай гульні 28 тура чэмпіянату Беларусі па футболе, салігорскі «Шахцёр» усухую перамог барысаўскі БАТЭ (3:0). Гульня адбывалася ў Салігорску, на стадыёне «Будаўнік».
Два галы ў вароты 15-разовых чэмпіёнаў краіны забіў Дзяніс Лапцеў, яшчэ адзін з пенальці — Эліс Бакай.
Напярэдадні гульні салігорцы знаходзіліся на 4 месцы, і ў выпадку паразы страцілі б шанец заваяваць сёлета медалі.
0
0
0
0
0
0