Для зручнасці пакупнікоў з 15 снежня да 15 студзеня крамы горада працуюць без закрыцця на рамонт, інвентарызацыю, або санітарныя дні.

Харчовыя крамы сучаснага фармату гандлёвай плошчай больш за 400 квадратных метраў з 15 снежня па 7 студзеня, будуць завяршаць працу не раней за 22:00.

25, 31 снежня і 7 студзеня ўсе крамы будуць адкрытыя як у працоўныя дні; 1 студзеня харчовыя крамы працуюць з 10:00 да 18:00, у нехарчовых — выходны.

Рэстараны і кафэ (за выключэннем размешчаных у жылых будынках) з 15 снежня па 1 студзеня працуюць без выходных дзён да 6 гадзіны раніцы. У навагоднюю ноч на пляцоўцы каля Палаца спорту да 4 гадзін раніцы будзе «Калядны кiрмаш».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?