pixabay.com
Інцыдэнт адбыўся ў краме ў падземным пераходзе на скрыжаванні праспекта Міру і вуліцы Ленінскай, пішуць Магілёўскія ведамасці
Як і папрасіў пакупнік, прадавачка дала яму трынаццаць жоўтых руж. Ён дастаў дзевяць рублёў і спытаў: «Столькі хопіць?». Яна адказала, што не. «Тады даганяй», — сказаў ён, аддаючы грошы, і ўцёк з кветкамі.
Прадавачка выклікала міліцыю. Нарад аховы неўзабаве затрымаў 31-гадовага мужчыну. Кветкі — коштам 32 рублі 50 капеек — канфіскавалі. Заведзена крымінальная справа
0
0
0
0
0
0