Фота Мікалая Барыса
Дрэва зацвіло на вуліцы Мастацкай. Аб незвычайнай з'яве Intex-press распавяла адна з жыхарак горада. Яе муж заўважыў дрэва падчас прагулкі:
— Гэта дрэва — гібрыд слівы. Колькі яму гадоў — не ведаю, нават гаспадар не сказаў. На выгляд — маладзенькае дрэўца.
Падобныя выпадкі — не рэдкасць, запэўніваюць эколагі, здаралася, што і каштаны цвітуць восенню. Гэта звязана са змяненнем кліматычных умоў.
0
0
0
0
0
0