Фота гэтага арыштаванага зрабіла старонкі бюро шэрыфа акругі Эскамбія ў штаце Фларыда (ЗША) папулярнымі. 

31-гадовага Чарлза Даяна Макдаўэла арыштавалі за валоданне наркотыкамі і непадпарадкаванне паліцыі. Яго фота, размешчанае на старонках бюро шэрыфа, выклікала тысячы жартаў. Прычына — шырэзная шыя падазраванага.

«Пацан па шыі ў абвінавачваннях», — пішуць людзі. «Гэтае тату каштавала 6000 баксаў. Яны за квадратны метр лічаць», — жартуюць.

Аказалася, што гэта не першы арышт Макдаўэла. У інтэрнэце знайшліся і яго ранейшыя фоты. Аказалася, што такую шыю ён сабе наеў аддаўна.

Гэтым разам Макдаўэла арыштавалі за наяўнасць у яго метамфетаміну, какаіну і марыхуаны і абсталявання для іх продажу. Яму пагражае салідны турэмны тэрмін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?