Беларусь заняла месца ў сярэдзіне спісу ў сусветным рэйтынгу валодання англійскай мовай.

Наша краіна апынулася 38-й сярод 88-мі. Беларусь трохі абганяе Расію і Украіну, але моцна адстае ад Польшчы і Літвы.

Агулам першыя месцы занялі Швецыя, Нідэрланды і Сінгапур, а апошнія — Узбекістан, Ірак і Лівія.

Цікава, што сярод краін Еўрасаюза найніжэйшыя рэйтынгі валодання англійскай, на ўзроўні Беларусі, маюць Францыя і Італія — краіны з моцнымі нацыянальнымі культурамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?