Цягнік уехаў у людзей, якія стаялі на чыгуначных пуцях у індыйскім горадзе Амрытсар у штаце Пенджаб на паўночным захадзе краіны. Колькасць ахвяр складае ад 50 да 150 чалавек.

Людзі назіралі за цырымоніяй спалення пудзіла дэмана з індыйскіх міфаў — такім чынам адзначаецца адно з мясцовых святаў.

Пачуць надыходзячы цягнік было немагчыма праз выбухі петард на свяце.

Дакладная колькасць загінулых пакуль што невядомая, цяпер называюцца лічбы ад 50 да 150 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0