У судзе горада Наваполацка 12 кастрычніка будзе разглядацца справа Святаслава Барановіча, асуджанага за ўжыванне гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутранных спраў. Паседжанне пройдзе фактычна ў закрытым рэжыме, паколькі адбудзецца на тэрыторыі Папраўчай калоніі №1 Новаполацка, дзе ён адбывае пакаранне. Суд будзе вырашаць пытанне аб змене рэжыму адбыцця пакарання Барановічам на больш жорсткі.

У апошні час на зняволенага адміністрацыя калоніі наклала каля 9 дысцыплінарных спагнанняў, а па звестках, якія атрымала адна з ягоных сясцёр, апошні месяц ён правеў у карцары.

Праваабаронцам стала вядома інфармацыя аб тым, што ягоная сястра перастала атрымліваць лісты ад брата яшчэ ў ліпені. Яе звароты у Дэпартамент выканання пакаранняў наконт адсутнасці лістоў былі безвыніковымі.

Аб тым, што над братам адбудзецца суд сястра даведалася толькі дзякуючы таму, што Барановіч 5 кастрычніка запатрабаваў адваката, у выніку чаго судовае паседжанне было перанесена на 12 кастрычніка.

Хто такі Святаслаў Барановіч?

15 сакавіка 2017 году, калі ў Мінску праходзіў «Марш недармаедаў», адбылася спроба затрымаць частку мітынгоўцаў у масках пад час іх пасадкі ў тралейбус супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным. Усчалася бойка. Пазней следства, прагледзеўшы відэазапісы бойкі, ўстанавіла, што менавіта Барановіч некалькі разоў ударыў міліцыянта па галаве на прыпынку тралейбуса каля плошчы Бангалор.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?