Сінод Канстанцінопальскай царквы прыняў рашэнне спыніць дзеянне ўказа 1686 года аб перадачы Кіеўскай мітраполіі Маскоўскаму патрыярхату.
Фота: Кіева-Пячэрская лаўра. Фота: Wikimedia Commons.
«Адмяніць юрыдычнае абавязацельства сінадальнага ліста 1686 года, выдадзенага па абставінах таго часу, якое дало права Маскоўскаму патрыярху прызначыць мітрапаліта Кіеўскага», — гаворыцца ў заяве.
Акрамя таго, Канстанцінопальскі патрыярхат абвясціў пра рашэнне зняць анафему з кіраўнікоў дзвюх некананічных цэркваў ва Украіне — Філарэта з Кіеўскага патрыярхата і Макарыя з Украінскай аўтакефальнай царквы.
Прызнанне дзеяння ўказа несапраўдным дае падставу для атрымання Украінскай царквой аўтакефаліі.
0
0
0
0
0
0