Палітычны аглядальнік «Коммерсанта» Дзмітрый Дрызе мяркуе, што Лукашэнка шукае новыя аргументы ў вялікім торгу з Масквой.

Фота: kremlin.ru.

Фота: kremlin.ru.

Дрызе лічыць, што абяцанне Лукашэнкі раздаць зброю кожнай сям'і, жанчынам і старым у выпадку маштабнага ўварвання ўмоўнага праціўніка, а таксама сустрэча з былым прэзідэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам сведчаць пра тое, што Лукашэнка зноў таргуецца з Расіяй:

«Ёсць неафіцыйны тэзіс — рыторыка Аляксандра Лукашэнкі кожны раз становіцца больш жорсткай, калі ў яго нешта не так з Масквой».

Журналіст лічыць, што рознагалоссі сталі зацяжнымі і хранічнымі. На яго думку, беларускі лідар не дасягнуў прарыву на сустрэчах з Пуціным.

Маскву раздражняе палітыка Лукашэнкі «і нашым, і вашым», у прыватнасці, яго флірт з Захадам і цалкам сяброўскія адносіны з Украінай. А Мінск патрабуе крэдытаў і фінансавання сябе як расійскага рэгіёна, пры гэтым з захаваннем поўнай незалежнасці і суверэнітэту.

Акрамя таго, Беларусь разам з Кітаем распрацавала і наладзіла вытворчасць сістэм залпавага агню «Паланез», ды яшчэ і прадала іх Азербайджану. Аглядальнік «Коммерсанта» лічыць, што такім чынам Беларусь склала канкурэнцыю Расіі і парушыла стратэгічны баланс у рэгіёне.

«Ультыматум не ўльтыматум, але тайна лічыцца, што цярпенне Масквы канчаецца»,

— піша Дрызе.

Ён лічыць, што Аляксандр Лукашэнка добра таргуецца на мяжы фолу. За ўсю гісторыю Саюзнай дзяржавы ён ніколі не прайграваў.

«Аднак любая сістэма, нават добра адладжаная, рана ці позна дае збоі»,

— папярэджвае Дрызе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?