Што чуваць за граніцай?

Змагаючыся з паўстаньнем у Альбаніі (турэцкай правінцыі), туркі сабралі багата войска ў тым куце свайго гасударства, каторы гранічыць з найменшым у Эўропі Чарнагорскім каралеўствам. Чарнагорыя – гэта такі малы і слабы край, што ніхто на яе вялікай увагі не зьвяртаў бы і не аглядаўся, каб ня тое, што за ёй стаіць Расея, каторая ўсяляк паддзержывае чарнагорцоў і пільнуе іх незалежнасьці. Ведама, гэта пазваляе Расеі вясьці сваю палітыку на Балканскім палувостраве, а чарнагорцам паддае сьмеласьці: яны вось цяпер сабралі вельмі многа свайго войска на граніцы з туркамі, заводзяць новыя стрэльбы і гарматы, – адным словам, як бы рыхтуюцца да вайны з Турцыяй.

У Кітаі ўсё болей і болей шырыцца жаданьне зьмяніць цяперашнюю імпэратарскую сям’ю, зрабіць моцны хаўрус зь японцамі і вызваліць Азію ад панаваньня эўрапейскіх гасударств...

«Наша Ніва» 1911. №20

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0