На анлайн-пляцоўцы petitions.by працягваецца збор подпісаў пад петыцыяй «За ўсталяванне памятнай шыльды ў гонар 100-годдзя БНР».
За суткі петыцыя сабрала ўжо больш за 2 тысячы подпісаў.
Нагадаем, да 100-годдзя абвяшчэння БНР у Мінску павінны былі ўсталяваць памятную шыльду, грошы на якую грамада сабрала ў рэкордна-кароткі тэрмін.
Аднак шыльду да гэтага часу не ўсталявалі. Як паведамілі ў Мінгарвыканкаме, «паступіў шэраг зваротаў ад грамадзян Беларусі і прадстаўнікоў грамадскасці з негатыўным стаўленнем да пытання ўстаноўкі памятнай дошкі па вуліцы Валадарскага, 9. Пытанне аб мэтазгоднасці прыняцця рашэння Мінгарвыканкама па ўстаноўцы мемарыяльнай дошкі знаходзіцца на разглядзе».
Чытайце таксама:
Актывісты збіраюць подпісы за ўсталяванне памятнай шыльды ў гонар 100-годдзя БНР
Мінгарвыканкам: Шыльду да 100-годдзя БНР не ставім, бо атрымалі шмат негатыўных зваротаў ад грамадскасці
0
0
0
0
0
0