У лесе пад Гроднам дачнікі знайшлі дзяўчынку: яе маці заснула на пікніку, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Самотную дзяўчынку каля вёскі Каробчыцы сёння каля 14.30 сустрэў дачнік. Ён неадкладна звярнуўся ў міліцыю. Удалося адшукаць маці.

Высветлілася, што яна была з кампаніяй на пікніку і праз выпітае спіртное заснула, а бацька пакінуў застолле раней. Дзяўчынка засталася адна і сышла ў лес.

Зараз маці дзяўчынкі накіравана на агляд. Дзіця знаходзіцца ў сацыяльна-педагагічным цэнтры. Міліцыя праводзіць праверку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0