Паводле традыцыі, якая вядзецца зь першых год беларускай незалежнасьці, аматары гісторыі сабраліся на Крапівенскім полі, дзе 8 верасьня 1514 году адбылася славутая бітва пад Воршай.

Непадалёк ад вёскі Гацькаўшчына Аршанскага раёну, на беразе ракі Крапіўна, увечары 8-га верасьня адбылася штогадовая імпрэза ў гонар беларускай вайсковай славы — пераможнай бітвы войска Вялікага Княства Літоўскага з Маскоўскім войскам.

Каб адзначыць 504-я ўгодкі гістарычнай падзеі, сюды прыехалі аршанцы, магілёўцы, віцябляне — усяго каля двух дзясяткаў чалавек, паведамляе Svaboda.org.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?