Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа рыхтуе прэм'еру спектакля «Сымон-музыка». Пра гэта паведаміў БелТА, мастацкі кіраўнік тэатра Міхаіл Краснабаеў.

Пастаноўка па аднайменнай паэме народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа стане знакавай ў новым сезоне. Прэм'ера запланавана ў дзень нараджэння тэатра - 21 лістапада.

Музыку да спектакля піша кампазітар Уладзімір Кур'ян, сцэнаграфію рыхтуе Святлана Макаранка.

Міхаіл Краснабаеў, рэжысёр-пастаноўшчык прэм'еры, адзначыў, што апошні раз «Сымона-музыку» на віцебскай сцэне ставілі больш за 40 гадоў таму. «Цяпер збіраемся па-іншаму паглядзець на узнятыя класікам праблемы, на тое, што адбываецца з намі і нашым светам», - сказаў рэжысёр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0